ПрайдзіСвет у "Літаратурнай Беларусі"
У 10-м выпуску “Літаратурнай Беларусі”,
культурна-асветніцкім праекце Саюза беларускіх пісьменнікаў і газеты "Новы
час", выйшла падборка перакладаў, большасць з якіх толькі нядаўна
з'явіліся ў апошнім нумары “ПрайдзіСвета”.
У “мужчынскай” і “жаночай” версіях выкрадання Еўропы аматары папяровага чытва
знойдуць вершаваныя пераклады з Сары Тысдэйл, Эдыт Сёдэргран, Эмі Лоўэл, а
таксама творы Сакі і Шарля Бадлера.
Акрамя таго ў новым нумары “ЛітБела” – артыкул Сяргея Законнікава да юбілею
Уладзіміра Караткевіча, паэтычныя падборкі Васіля Панкратава, Рагнеда
Малахоўскага, Алеся Наўроцкага, Эдуарда Дубянецкага, проза Міколы Ільючыка,
Уладзіміра Арлова, Сяргея Егарэйчыка, а таксама навіны з літаратурнага жыцця
краіны і свету, агляд новы кніжных выданняў.
Спампаваць нумар можна па спасылцы ніжэй:
http://prajdzisvet.org/storehouse/others/LB/litbel_10.pdf
Паводле arche.by