Прэмія Адамовіча за музей Быкава

11 траўня ў Гродне стваральніку грамадскага музея Васіля Быкава Мікалаю Мельнікаву была ўручаная прэмія імя Алеся Адамовіча.

Старшыня Беларускага Пэн-цэнтра Андрэй Хадановіч пасля гэтага патлумачыў: «Прэмія мае хутчэй маральнае значэнне, падатковай інспекцыі просьба не турбаваць спадара Мельнікава. Яна ўручаецца штогод Беларускім Пэн-цэнтрам за сумленнае слова, за публіцыстыку. Часцей за ўсё яе атрымліваюць пісьменьнікі, публіцысты, журналісты.

Мікалая Мельнікава ўганаравалі — за доўгую плённую дзейнасць па захаванні гарадзенскай спадчыны Васіля Быкава».

Прэмія складаецца з дыплома, сэртыфіката і памятнага медаля з выявай партрэта Алеся Адамовіча, патлумачыў Андрэй Хадановіч. Ён зазначыў, што з увагі на гады Мікалая Мельнікава той не мог прыехаць у сталіцу, прэмія была ўручаная яму ў яго гродзенскай кватэры.

svaboda.org