Прэмія Гедройца: Не прапусьціце жывой відэатрансьляцыі

У суботу ў 17.00 на сайце svaboda.org — ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ з цырымоніі прысуджэньня літаратурнай прэміі Ежы Гедройца.

 
Ежы Гедройц

У фінал конкурсу выйшлі:

Уладзіслаў Ахроменка. «Тэорыя змовы».
Альгерд Бахарэвіч. «Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча».
Павал Касьцюкевіч. «Зборная РБ па негалоўных відах спорту».
Артур Клінаў. «Шалом: ваенны раман».
Аляксандр Лукашук. «Сьлед матылька. Освальд у Менску».
Андрэй Федарэнка. «Мяжа».
​​

***

На прэмію, якая сёлета прыдсуджаецца ўпершыню, магла намінавацца любая кніга, выдадзеная цягам 2011 году. Абавязковая ўмова — беларускамоўнасьць.

У журы ўваходзяць пісьменьнікі Уладзімер Арлоў і Барыс Пятровіч, філёзаф Валянцін Акудовіч, крытыкі Людміла Рублеўскаяі Маргарыта Аляшкевіч, перакладчык і старшыня Польскага ПЭН-клубуАдам Паморскі, дырэктар Польскага інстытуту і Мінску Пётар Казакевіч.

Ганаровы старшыня журы — пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка, якога напярэдадні беларускія ўлады папрасілі пакінуць краіну.

34MAG  пагутарыў з усімі шасьцю фіналістамі.