Прэмія Гедройца: хто будзе, а каго не будзе ў журы

Такім чынам, старшыня ПЭНа Андрэй Хадановіч, старшыня СБП Барыс Пятровіч, а таксама Валянцін Акудовіч, якога выбралі ў камітэт, дакладна не ўвойдуць у журы 2015 года.

Склад журы будзе вядомы на пачатку лістапада. Дарэчы, кожны ахвочы можа пакідаць прапановы наконт таго, каго ён жадае бачыць сярод сябраў журы. Гэтыя кандыдатуры таксама будуць разгледжаныя камітэтам. Прапановы можна пакінуць на старонцы ПЭНа ў Facebook, ВКонтакте, даслаць на e-mail: info@pen-centre.by.

Яшчэ адно новаўвядзенне: медыйны фокус будзе зроблены на шорт-лісце. Менавіта на кнігі шорта будуць пісацца рэцэнзіі — па дзве на кнігу. І менавіта з аўтарамі шорта пройдуць “Пятніцы з Гедройцам” у кнігарні “логвінаЎ”.



Прэс-служба Беларускага ПЭН-цэнтра