Прэмія Гедройца пачынае новы сезон


Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь

Польскі Інстытут у Мінску

Беларускі ПЭН-Цэнтр

Саюз беларускіх пісьменнікаў

 

 

у другі раз абвяшчаюць Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла ў 2012 годзе на беларускай мове.


Мэты прэміі


- ушанаваць памяць Ежы Гедройца (Erzy Gedroyc) (1906 – 2000) – публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара парыжскага грамадска-палітычнага часопіса «Kultura» на польскай мове. Ежы Гедройц нарадзіўся ў 1906 годзе ў Мінску і ў сваёй культурнай дзейнасці быў пасьлядоўным прыхільнікам добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай;
- паспрыяць паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры;
- папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы
- падтрымаць актуальных беларускіх пісьменнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень


Умовы прэміі

Літаратурная прэмія Гедройца прысуджаецца за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2012 годзе на беларускай мове ў жанрах “мастацкая проза”, “эсэістыка” (журы прэміі пакідае за сабой права вызначаць жанр твораў у спрэчных выпадках). Намінаванне пройдзе ў тры этапы. Напачатку 2013 г. будзе абвешчаны лонг-ліст прэміі (12 пазіцыяў). Напачатку лютага будзе абвешчаны шорт-ліст прэміі (6 пазіцыяў). Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцы(-аў) адбудзецца 3 сакавіка 2013 году, у Міжнародны дзень пісьменніка. Сярод узнагародаў – магчымасьць выдаць кнігу ў Польшчы, літаратурныя стыпендыі і запрашэнні ў еўрапейскія дамы творчасці.
Права прапаноўваць кнігі для ўключэння ў лонг-ліст прэміі маюць: сябры журы, дырэктары выдавецтваў, кіраўнікі творчых суполак і пісьменьніцкіх арганізацыяў, лаўрэаты прэміі папярэдніх гадоў. Для намінацыі кнігі на прэмію неабходна даслаць або перадаць у сядзібу Беларускага ПЭН-Цэнтру падпісаную заяўку ў адвольнай форме, далучыўшы да яе 5 асобнікаў намінаванай кнігі.
Склад беларуска-польскага журы ўзгадняецца і будзе абвешчаны ў пачатку лістапада.
Кантакты для падачы заявак
Паштовы адрас: 220050 Мінск, а/с 218.
Адрас сядзібы Беларускага ПЭН-Цэнтру г.Мінск, вул. Залатая горка 2-101.


ТЭРМІН ПАДАЧЫ ЗАЯВАК
Заяўкі прымаюцца да 28 снежня 2012 г.
Даведкі па пытаннях вылучэння: (017) 2881461 (з 9:00 да 16:00 па буднях) e-mail: bellitaward@gmail.com
Кантакт для прэсы:  (033)3204791, cакратар Прэміі – Павал Анціпаў

 

Арганізатары