Прэмія Гедройца цяпер будзе ўручацца ў чэрвені

Цяпер імпрэза ўзнагароджання будзе адбывацца ў чэрвені, кажа сталы сябра журы прэміі эсэіст і філосаф Валянцін Акудовіч:

-- Тэрмін падачы кніг – усё роўна застаецца да Новага года. Але расцягнуты працэс чытання. І ўзнагароды будуць уручацца ў чэрвені, каб нам было спакайней чытаць. Такім чынам, усё роўна гэта павінны быць кнігі за гэты год.

Літаратурная прэмія Гедройца прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная на беларускай мове ў жанрах "мастацкая проза”, "эсэістыка”. Сярод узнагародаў -- магчымасць выдаць кнігу ў Польшчы, літаратурныя стыпендыі і запрашэнні ў еўрапейскія дамы творчасці.

Заснавальнікамі літаратурнай узнагароды выступілі Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр і ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

kamunikat.org