Прэмія часопіса перакладной літаратуры "ПрайдзіСвет" за 2011 год

Абвяшчэнне і ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” за 2011 год пройдзе 27 чэрвеня ў кнігарні “логвінаЎ”.

Імпрэза адбудзецца пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!" 


Акрамя ўганаравання найлепшых перакладчыкаў мастацкай літаратуры на беларускую мову, якое адбудзецца ўжо трэці раз, аматары літаратуры пачуюць добрую замежную прозу, паэзію і драму ў выканні саміх перакладчыкаў.

 

У імпрэзе возьмуць удзел намінанты: Сяргей Балахонаў, Альгерд Бахарэвіч, Алеся Башарымава, Марыя Мартысевіч, Ігар Скрыпка, Марына Шода, Анка Упала, сябры журы: Марына Казлоўская, Барыс Пятровіч, Аляксандр Фядута і Андрэй Хадановіч. Праз відэа-запіс звернуцца да наведнікаў імпрэзы Дзмітры Плакс і Сяргей Шупа, таксама намінаваныя на прэмію.

Вядоўца — Андрэй Хадановіч.

 

Пачатак у 18.30.

 

Адрас кнігарні “логвінаЎ”: пр-т. Незалежнасці, 37А.

 

 

Кароткі спіс прэтэндэнтаў на прэмію “ПрайдзіСвета” ў трох намінацыях:


Проза

 

 

1. Альгерд Бахарэвіч: Шміт, Катрын. Ты не памрэш: раман / пер. Альгерда Бахарэвіча. — Мінск: “Макбел”, 2011.

2. Алеся Башарымава: Янсан, Тувэ. Капялюш чарадзея / пер. Алесі Башарымавай. — Мінск: Зміцер Колас, 2011.

3. Марына Шода: Мілаш, Чэслаў. Родная Еўропа / пер. Марыны Шоды. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2011.

4. Сяргей Шупа: “Сараеўскае Мальбара” Міленкі Ергавіча, ARCHE-Пачатак: Уяўляючы Балканы. 2011, №4.

 

Паэзія

 

1. Марыя Мартысевіч: пераклады з кнігі “Амбасада” (Амбасада: вершы свае і чужыя. — Мінск, “Кнігазбор”, 2011), “Нябожчыкі дамовіліся маўчаць” Веньяміна Блажэннага (“ПрайдзіСвет” №8).

2. Вальжына Морт: “На танцах у Адэсе” Іллі Камінскі (“Дзеяслоў” №53).

3. Дзмітры Плакс: Фростэнсан, Катарына. Чыстая краіна: вершы / пер. Дзмітрыя Плакса. — Мінск: “Медысонт”, 2011 (серыя “Бібліятэчка Дзеяслова”).

 

ПрайдзіСвет:

 

1. Сяргей Балахонаў: “Вар’яцкі год” Мікіты Славінскага (“ПрайдзіСвет” №8).

2. Антон Францішак Брыль: паэзія з польскай і лаціны (Францішак Дыянізі Князьнін, Юльян Урсын Нямцэвіч, Антоні Эдвард Адынец, Гай Валерый Катул).

3. Кірыл Карлюк: Лісты Купідона: Багуслаў да Ганны Марыі Радзівіл.

4. Ігар Скрыпка: “Мараход” Ежы Шаняўскага (п’еса).

5. Андрэй Стэфановіч: паэзія з ангельскай і французскай (Рэд'ярд Кіплінг, Сулейман Дыяманка, Эрнэст Сава).

6. Анка Упала: “Рэч Мялешкі, кашталяна Смаленскага, на засяданіі правіцельства ў Варшаве ў 1589 гаду”.

 

 

Сёлета адборам і чытаннем найлепшых перакладных твораў займалася прафесійнае журы, у якое ўвайшлі: перакладчык і выкладчык Марына Казлоўская, перакладчык і сябра рады часопіса “ПрайдзіСвет” Кацярына Маціеўская, пісьменнік, рэдактар часопіса “Дзеяслоў”, старшыня СБП Барыс Пятровіч, перакладчык і выкладчык Сяргей Сматрычэнка, кандыдат філалагічных навук і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, паэт, перакладчык і старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч, перакладчык і сябра рады часопіса “ПрайдзіСвет” Ганна Янкута.

prajdzisvet.org