Навіны

1 сакавіка, напярэдадні Міжнароднага дня пісьменніка, што традыцыйна адзначаецца 3 сакавіка, у канферэнц-залі Princess гатэля Crowne Plaza ў Мінску адбылося ўрачыстае ўганараванне лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.


У цырымоніі ўзялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка, дырэктар Польскага інстытута ў Мінску, Радца Пасланнік Пётр Казакевіч, дырэктар Уроцлаўскай калегіі Усходняй Еўропы Ян Анджэй Дамброўскі.

Сябры журы прэміі і аўтары, кнігі якіх патрапілі ў шорт-ліст, таксама прысутнічалі (за выняткам пісьменніка Юрыя Станкевіча, які не змог прыехаць па хваробе). Нагадаем, што з 43 кніг, пададзеных на прэмію, у лонг-лісце аказаліся 12, а ў шорт-лісце – 6.

Злева направа: Уладзімір Някляеў, Людміла Рублеўская, Альгерд Бахарэвіч, Адам Глобус, Сяргей Балахонаў, Ганна Кісліцына, Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч

Шорт-лістэры ў алфавітным парадку:

1.      Сяргей Балахонаў. Зямля пад крыламі Фенікса. - Мінск: Логвінаў (серыя "Галерэя Б") - 2012.

2.      Альгерд Бахарэвіч. Гамбургскі рахунак Бахарэвіча. - Мінск: Логвінаў / Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода. - 2012 г.

3.      Адам Глобус. Сказы. - Мінск - Харвест.

4.      Уладзімір Някляеў. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без. - Мінск: Паперус. - 2012.

5.      Людміла Рублеўская. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега. - Мінск: Рэдакцыя газеты "Звязда". - 2012.

6.      Юры Станкевіч. Шал. - Мінск: Галіяфы ("Другі фронт мастацтваў") - 2012.

Вядучы цырымоніі, літаратар, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч падзякаваў заснавальнікам і ініцыятарам прэміі -- Амбасадзе Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскаму Інстытуту ў Мінску, а таксама спонсару прэміі – беларуска-польскаму “Ідэя-Банку” (раней “Сомбелбанк”), дырэктар якога таксама прысутнічаў на цырымоніі. Суарганізатары прэміі імя Ежы Гедройца – Беларускі ПЭН-цэнтр і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” прынялі непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні гэтай важнай падзеі ў беларускім літаратурным жыцці, абмеркаванне якой у шырокіх грамадскіх колах працягваецца ўжо год.

Лешак Шарэпка і Павал Касцюкевіч 

У прывітальным слове Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка адзначыў, што заснаваная летась прэмія імя Ежы Гедройца набывае ўсё большы прэстыж. Яе мэтамі з’яўляюцца ўшанаванне памяці выбітнага польска-беларускага пісьменніка, а таксама папулярызацыя беларускай літаратуры ў Польшчы і Беларусі. Спадар Шарэпка выказаў спадзяванне, што прэмія будзе развівацца, што крытэры адбору твораў, іх вылучэнне і абмеркаванне стануць больш празрыстымі.

Акцёры Купалаўскага тэатра Павел Харланчук і Ганна Хітрык выканалі фрагменты з твораў шорт-лістэраў. Музычную частку вечара забяспечыў джазавы калектыў.

Усе празаікі, што сталі намінантамі ў шорт-лісце, былі прадстаўленыя публіцы Ганнай Кісліцынай і Валянцінам Акудовічам і атрымалі ганаровыя дыпломы.

Уладзімір Арлоў віншуе Уладзіміра Адамчыка (Адама Глобуса)

Уладзімір Арлоў і Ян Анджэй Дамброўскі абвесцілі лаўрэата, які атрымаў трэцяе месца – ім стаў літаратар, мастак і выдавец Адам Глобус за кнігу “Сказы”. Аўтар атрымаў літаратурную стыпендыю, ласкава прадастаўленую Уроцлаўскай калегіяй Усходняй Еўропы.

 

Барыс Пятровіч і Андрэй Хадановіч

Пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў”, старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч адзначыў ажыўленне беларускага літаратурнага жыцця ў сувязі з прэміяй імя Ежы Гедройца і абвесціў лаўрэата, які атрымаў другое месца і магчымасць паехаць па шведскай літаратурнай стыпендыі на выспу Готланд, -- Альгерда Бахарэвіча, аўтара нашумелай кнігі “Гамбурскі рахунак Бахарэвіча”.

Альгерд Бахарэвіч

Спадар Лешак Шарэпка і лаўрэат мінулага года Павал Касцюкевіч абвесцілі лаўрэата, які стаў першым – Уладзіміра Някляева, і ягоны менскі раман “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”. Пісьменніку быў уручаны сертыфікат на 115 мільёнаў ад “Ідэя-Банка”. Кніга-пераможца будзе перакладзеная на польскую мову і выдадзеная ў Польшчы.

Уладзімір Някляеў

У сваім слове Уладзімір Пракопавіч выказаў падзяку заснавальнікам і арганізатарам прэміі, а таксама адзначыў, што кнігі менавіта на нацыянальнай мове ёсць сапраўдным набыткам беларусаў.

 

Больш фота гл. на нашай старонцы ў фэйсбуку.

Прэсавая служба СБП, фота АУ
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------