Прэмію Angelus атрымала Аксана Забужка

Аксана Забужка

“У гэтую хвіліну я разумею, чаму галівудскія зоркі на ўручэнні “Оскара” пачынаюць плакаць. Яшчэ сёння раніцай я была ў Лондане і падпісвала тую ж кнігу на ангельскай мове. Уроцлаў цяпер для мяне ірэальны. Украіна атрымала прызнанне Еўропы! І за гэта дзякуй Уроцлаву”, — расчуленая і кранутая нечаканасцю, сказала Аксана Забужка, якая выйшла на сцэну для атрымання ўзнагароды. Украінская пісьменніца стала ўладальніцай унікальнай статуэткі аўтарства Евы Расана “Ангелус” і пераможцам адной з самых прэстыжных літаратурных узнагарод. 

Украінскі аўтар ужо другі раз атрымаў гэтую прэмію. У 2006 годзе перамог Юрый Андруховіч з раманам “12 абручоў”. У 2011 годзе прэмію атрымала беларуска Святлана Алексіевіч са сваёй кнігай “У вайны не жаночае аблічча”. У розныя гады на прэмію таксама прэтэндавалі Наталка Бабіна і Ігар Бабкоў

Арганізатарам і заснавальнікам Цэнтральнаеўрапейскай літаратурнай прэміі Angelus ёсць горад Уроцлаў. Прэмія прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу прозы, апублікаваную на польскай мове. Прыз — чэк на 150 тысяч злотых.

ПрайдзіСвет