Прэмію імя Астрыд Ліндгрэн атрымала аргенцінская пісьменніца Ісоль
Дата публікацыі: 27.03.2013
3628

Сваю першую кнігу “Сабачае жыццё” Марысоль Місэнта (нар. 1972) апублікавала пад псеўданімам Ісоль у 1997 годзе.

Шчыры і ў той жа час іранічны стыль Ісоль хутка прынёс ёй вядомасць у Аргенціне і за мяжой, яе кнігі выходзяць у Мексіцы, Гішпаніі, ЗША, Францыі, Паўднёвай Карэі і Швейцарыі.
У апошнія гады мастачка цалкам прысвяціла сябе дзіцячым кнігам у малюнках, хоць час ад часу публікуе таксама графічныя працы і коміксы. У 2008 годзе Ісоль упершыню была намінаваная на прэмію імя Астрыд Ліндгрэн.
Заснаваная ўрадам Швецыі ў 2002 годзе прэмія імя Астрыд Ліндгрэн — найбуйнейшая ў свеце ў галіне дзіцячай літаратуры: яе прызавы фонд складае 5 млн шведскіх крон (каля $780 тысяч).
Год таму прэмію атрымаў нідэрландскі пісьменнік Гус Куер.