Прэмію імя Багдановіча ўручылі ў Музеі Багдановіча: ФОТА
Упершыню цырымонію ўзнагароджання пераможцаў прыняў у сябе Літаратурны музей Максіма Багдановіча, у залі, прысвечанай юбілею Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
Лаўрэатамі прэміі сталі Аляксей Палачанскі з кнігай “Мой цвік” (намінацыя “Проза”) і Таццяна Нядбай з кнігай “Сірэны спяваюць джаз” (намінацыя “Паэзія”).
Таксама ўсе лаўрэаты атрымалі ў падарунак ад ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” новую кнігу Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «У віры быцця» з аўтографам аўтара і пажаданнямі.
Аляксей Палачанскі і Павел Бераговіч
Таксама ў шорт-ліст прэміі ўваходзілі дэбютныя кнігі Віталя Воранава “Шэпт” і Ромы Свечнікава “Рома едзе: кніга 1” (намінацыя “Проза”), Антона Рудака “Верхні горад” і Юлі Цімафеевай “Кніга памылак” (намінацыя “Паэзія”).
У намінацыі “Пераклад” прэмія сёлета не прысуджалася, але, у якасці кампенсацыі, паміж выступамі ўдзельнікаў гучалі вершы геніяльнага французскага паэта Поля Верлена ў перакладзе Максіма Багдановіча.
Увогуле, у гэтым годзе ў арганізацыі прэміі было шмат новаўвядзенняў.
“Упершыню прэмія ўручаецца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, упершыню мы паспрабавалі іншы склад журы, упершыню можам віншаваць пераможцаў каштоўнымі паперамі”,— падкрэсліў старшыня Мясцовага дабрачыннага фонду “Вяртанне”, фундатар і адзін з сяброў журы Павал Бераговіч.
Павел Бераговіч
Мадэраваў вечар старшыня Пэн-Цэнтру Андрэй Хадановіч.
Аздабляў вечарыну фанкам, рокам, джазам і фолькам у адным флаконе гурт "Ілюжан".
У зале - пісьменнікі Ксенія Шталянкова і Андрэй Хадановіч
Нагадаем, прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча — адна з найважнейшых літаратурных прэміяў Беларусі. Даецца аўтарам ва ўзросце да 35 гадоў за творы ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад. Заснаваная ў снежні 2010 года Беларускім ПЭН-цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Мясцовым дабрачынным фондам “Вяртанне” (г. Мінск). Сёлета прэмія ўручалася ў пяты раз.
Уладзімір Арлоў
Андрэй Хадановіч
Павел Бераговіч
Аляксей Палачанскі
Раман Свечнікаў
Барыс Пятровіч
Віталь Воранаў і Алесь Пашкевіч
Тацяна Нядбай
Антон Рудак
Юля Цімафеева
У глядацкай зале магілёўскі паэт Дзмітры Дзмітрыеў
У глядацкай зале паэтка Віялета Пачкоўская
Аляксандра Дварэцкая (тэкст) і Алена Казлова (фота) для lit-bel.org