Прэмію імя Францішка Аляхновіча атрымаў Ігар Аліневіч

У склад журы літаратурнага конкурсу ўвайшлі перакладчык Лявон Баршчэўскі, дырэктар беларускай «Свабоды» Аляксандр Лукашук, паэт і былы палітвязень Уладзімер Някляеў, карэспандэнтка «Свабоды» Ганна Соўсь, літаратуразнаўца і былы палітвязень Аляксандр Фядута.

На вечарыне былі зачытаныя фрагменты з твораў лаўрэатаў прэміі. Выступілі заснавальнік прэміі, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру Андрэй Хадановіч, сябры журы Лявон Баршчэўскі, Аляксандр Лукашук, Уладзімір Някляеў, Ганна СоўсьВядучым вечара стаў Валер Каліноўскі.

Лаўрэатам былі ўручаныя дыпломы, галоўную ўзнагароду атрымала за свайго сына Валянціна Аліневіч:

«Трэба зрабіць усё дзеля таго, каб іншыя маці не атрымлівалі прэміі за кнігі, якія іх сыны пішуць у турмах», -- адзначыла жанчына ў сваім слове.

svaboda.org