Прэмію імя Цёткі ўручылі ў Мінску (+ФОТА)

Заснавальнікі прэміі -- дабрачынны фонд "Вяртанне", Беларускі ПЭН-Цэнтр, ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Інсталяцыя, складзеная з кніг-намінантаў на прэмію, выклікала цікавасць публікі

Журы, куды ўвайшлі восем літаратараў і мастакоў, ацэньвалі кнігі ў дзвюх намінацыях: "Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў" і "Найлепшае мастацкае афармленне". Кожная пераможца атрымала прыз 2000 даляраў.

Надзея Ясмінска

Андрэй Хадановіч

Цырымонію ўручэння вёў паэт, перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч.

Сябар журы прэміі, літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч

Гледачы

Сябар журы прэміі, мастак Валеры Славук і Андрэй Хадановіч абвяшчаюць пераможцу ў намінацыі "Найлепшае мастацкае афармленне"

Паэтка, выкладчыца, даследчыца дзіцячай літаратуры Вера Бурлак выступіла як сябар журы

Як патлумачылі сябры журы прэміі, вызначэнне лаўрэатаў сталася пытаннем вельмі дыскусійным, бо складана было выбраць найлепшага з найлепшых: у нас шмат добрых выданняў для дзяцей і падлеткаў, а прэмія такога кшталту пакуль што адна. У фінальныя мастацкі і літаратурны спісы ўвайшлі 9 кніг. Імёны і назвы можна паглядзець на сайце ciotka.by.

Intelligency

Цырымонія ўручэння аказалася на дзіва лаканічнай -- усяго хвілін трыццаць пяць, а напрыканцы гледачоў чакаў музычны сэт ад гурта Intelligency. 

Віка Трэнас, для lit-bel.org