Press Club Belarus правядзе майстар-класы з удзелам Алексіевіч

Press Club Belarus запрашае на двухэтапныя майстар-класы для журналістаў і літаратараў, якія хацелі б авалодаць сакрэтамі прафесійнага майстэрства ў жанры рэпартажа. 

Для ўдзелу ў майстар-класах будуць адабраныя 30 удзельнікаў.  Адбор будзе адбывацца на падставе тэкстаў кандыдатаў. 

Заўяку на ўдзел трэба падаць, запаўняючы форму (http://goo.gl/forms/LyOdzzk4o2). Пасля запаўнення анлайн-формы просьба даслаць на e-mail press-club@press-club.by з пазнакай “Рэпартаж” прыклады сваіх тэкстаў (не больш за 10 ст), напісаных у жанры рэпартажа (ці набліжаным да яго). 

Да разгляду прымаюцца:
- спасылкі на апублікаваныя матэрыялы (або сканы з імі);
- неапублікаваныя матэрыялы ў далучаным файле (word);
- калі ў вас няма тэкстаў, створаных у падобным жанры, вы можаце напісаць эсэ ці рэпартаж на абраную вамі тэму.

Падаць заяўку на ўдзел у двухэтапным майстар-класе можна да 27 красавіка. Вынікі адбору будуць абвешчаныя 2 траўня.

Арганізатары забяспечваюць праезд Мінск – Пінск – Мінск, начлег і абед у Пінску. 

Па выніках майстар-класаў будуць адабраныя 6 чалавек для адукацыйнай паездкі ў Польшчу, дзе змогуць сустрэцца з польскімі журналістамі, літаратарамі, майстрамі рэпартажу. 

У межах майстар-класаў адбудзецца таксама прэзентацыя кнігі Рышарда Капусцінскага "Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка" (на беларускую мову пераклаў Яўген Салейчук).

Арганізатары:
Press Club Belarus, Амбасада Рэспублікі Польшча

Партнёры: 
Кнігарня Логвінаў, Instytut Polski W Mińsku.

Інфармацыйныя партнёры:
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", Беларуская асацыяцыя журналістаў, Mediakritika.by, Беларускі ПЭН-цэнтр.

Паводле прэс-рэлізу