Прэзентацыі кніг-намінантаў на прэмію імя Гедройца ў межах Міжнароднай кніжнай выставы

На ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай
выставе-кірмашы плануецца правесці прэзентацыі кніг аўтараў, якія ўвайшлі ў
лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройца. Расклад мерапрыемстваў наступны:
6 лютага
17:00 Уладзімір Някляеў з прэзентацыяй кнігі “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”,
17:30 Андрэй Пакроўскі з кнігай “Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза”.
7 лютага
16:00 Андрэй Федарэнка з кнігай “Ланцуг”,
17:00 Уладзімір Сцяпан з кнігай “Адна капейка”,
17:30 Алесь Пашкевіч з кнігай “Сімъ побѢдиши”.
8 лютага
16:30 Адам Глобус з кнігай “Сказы”,
17:00 Людміла Рублеўская з кнігай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”.
9 лютага
15:30 Сяргей Балахонаў з кнігай “Зямля пад крыламі Фенікса”,
16:00 Паліна Качаткова з кнігай “Матылі”.
Плануецца, што прэзентацыі пройдуць на стэндзе Амбасады Рэспублікі Польшча. Пасля адбудуцца аўтограф-сесіі на стэндзе выдавецтва “Логвінаў”, дзе можна будзе набыць вышэйзгаданыя кнігі. Сустрэчы правядуць Андрэй Хадановіч і Ганна Кісліцына. Уваход на выставу вольны.
Прэсавая служба СБП