Прэзентацыя альманаха “Новы замак” адбылася ў Гародні
Вечарына, прысвечаная выхаду літаратурнага альманаха «Новы замак», адбылася 21 сакавіка ў канферэнц-залі Гарадзенскай абласной бібліятэкі імя Я. Карскага, што месціцца ў адметным гістарычным месцы — у Новым замку.
На вечарыне прысутнічалі літаратары і неабыякавыя да прыгожага пісьменства госці.
Ала Петрушкевіч
Вядоўцай вечарыны была даследчыца і выкладчыца Ала Петрушкевіч.
Аляксей Пяткевіч
Прафесар Аляксей Пяткевіч распавеў слухачам гісторыю літаратурнага руху на Гарадзеншчыне, узгадаўшы папярэдні (цяпер ужо легендарны) альманах “Нёман”, што выходзіў у 1950-х г., і іншыя зборнікі тамтэйшых пісьменнікаў.
Ігар Жук і Ганна Аўчыннікава
З прамовай выступіў Ігар Жук, у аўтарскім выкананні прагучалі вершы Дануты Бічэль, Мечыслава Курыловіча, Ганны Аўчыннікавай, Анатоля Брусевіча.
Данута Бічэль
Анатоль Брусевіч
Студэнты-філолагі ўніверсітэта імя Янкі Купалы падрыхтавалі дэкламацыю твораў гарадзенскіх літаратараў — іх выступ стаў прыемным сюрпрызам для ўсіх прысутных. Яны як найбольш актыўныя ўдзельнікі вечарыны заслужана атрымалі прэзенты ад кампаніі “Будзьма беларусамі”, пры падтрымцы якой адбылася імпрэза.
Прэсавая служба СБП