Прэзентацыя альманаха «Новы замак» у Горадні

Свой літаратурна-мастацкі штогоднік Гарадзенская філія ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе 5 год запар. Сёлета, як і летась, вечарына сабрала вялікую колькасць публікі: сябры пісьменніцкай арганізацыі, літаратары-пачаткоўцы, чытачы і прадстаўнікі прэсы.

Сяргей Астравец, Усевалад Сцебурака, Валянцін Дубатоўка

Аляксей Пяткевіч

Ала Петрушкевіч

Слова ўзялі: Юрка Голуб, Аляксей Пяткевіч, рэдактар выдання Сяргей Астравец, сталыя аўтары – Ала Петрушкевіч, Віктар Сазонаў, з прывітальным словам ад сакратарыята звярнуўся намеснік старшыні ГА “СБП” Усевалад Сцебурака. Вёў вечарыну старшыня абласной філіі Валянцін Дубатоўка.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"