Прэзентацыя альманаха «Справа» у Івацэвічах

У прэзентацыі ўзялі ўдзел галоўны рэдактар альманаха, пісьменнік Алесь Наварыч, старшыня Таварыства ўкраінскай літаратуры пры СБП Наталка Бабіна, аўтар альманаха Пётр Іванавіч Кулік, а таксама арганізатар сустрэчы, пісьменнік і журналіст Валер Гапееў.

IMG_5327

IMG_5342

IMG_5330

Івацэвіцкі Ліцэй сустрэў надзвычай прыязна і ветліва, нават накарміў абедам. Сустрэча з супрацоўнікамі і вучнямі Ліцэя доўжылася больш за паўтары гадзіны, імпэт выступоўцаў і пытанні ў вучняў не заканчваліся. Старшакласнікаў цікавіла, як разгледзець у сабе талент і пачаць пісаць, для каго трэба пісаць – для сябе ці іншых, якіх сучасных і класічных аўтараў варта чытаць. Частка пытанняў датычылася дзейнасці Таварыства ўкраінскай літаратуры і выдання першага нумару альманаха.

IMG_5344

IMG_5348

IMG_5350

Удзельнікі прэзентацыі выказваюць шчырую падзяку Ліцэю за цудоўны прыём і асаблівую падзяку спадару Валеру Гапееву, які пазнаёміў пісьменнікаў з чыстымі і прыязным Івацэвічамі, правёў па вясновых вуліцах, музеі і нават могілках (дзе Алесь Наварыч згадаў сваё даўняе апавяданне пра смерць на могілках, а ў Пятра Куліка з’явілася ідэя для новага твору). Спадар Валер – сапраўдны інтэлігент, які гуртуе мясцовую супольнасць, цэнтр асяродка беларушчыны, якога ведаюць, паважаюць і з якім вітаюцца на вуліцах.

druzi.by