Прэзентацыя апошняй кнігі Давіда Сімановіча адбылася ў Віцебску
Трэба адзначыць, што такую вялікую аўдыторыю, здаецца, Віцебская абласная бібліятэка, дзе праходзіла мерапрыемства, даўно не збірала.
Пачаў вечарыну дырэктар Аляксандр Сёмкін, прапанаваўшы ўшанаваць памяць Давіда Сімановіча хвілінай маўчання. Кожны з прысутных, а гэта ў большасці былі людзі сталага ўзросту, прыгадвалі свае стасункі з Паэтам. Пра гэта ж гаварыў і Сяргей Рублеўскі.
Сяргей Рублеўскі
Удзельнікі прэзентацыі таксама ўбачылі відэазапіс песні “Тры Алёны” (верш Давіда Сімановіча, музыка Ігара Лучанка), якая была выканана на адным з канцэртаў “Славянскага базара”.
Уладзімір Папковіч
Напрыканцы вечара многім віцебчанам была прэзентавана кніга «Дней Разорванные Звенья», куды ўвайшлі не апублікаваныя раней вершы, якія паэт пісаў у маладыя гады, у тым ліку, калі працаваў у Крынкаўскай школе.
Ул. інф. Віцебскага абласнога аддзялення СБП
Фота Настассі Лазебнай