Прэзентацыя дыска “Пад ясну зарыцу” адбылася ў Віцебску

Сяргей Панізнік

На прэзентацыю прыйшлі студэнты, некаторыя выкладчыкі віцебскіх універсітэтаў, землякі Сяргея Панізніка, сябры СБП Франц Сіўко, Уладзімір Папковіч.

Выступае Сяргей Панізнік

Гурт "Паўночная Сухадроўка"

Сяргей Панізнік расказаў, як ён збіраў матэрыял і з якой ахвотай да яго ішлі спявачкі, каб запісаць свае непаўторныя, самабытныя калядныя, валачобныя, вясельныя і іншыя песні.

Сяржук Доўгушаў

Як хтосьці з прысутных адзначыў, матэрыял, які запісаны на дыску, можна будзе выкарыстаць для ўзнаўлення святаў, традыцыйных сямейных імпрэз і больш дасканальнага вывучэння фальклору Паўночнай Беларусі.

Злева направа: Уладзімір Папковіч, Франц Сіўко, Сяргей Панізнік

У прэзентацыі прымалі ўдзел студэнцкае этнаграфічнае таварыства “Поўнач”, гурт “Паўночная Сухадроўка” (Віцебск), Сяржук Доўгушаў.

Настасся Лазебная, для lit-bel.org
Фота аўтара