Прэзентацыя кнігі А. Федарэнкі «Сечка» — 31 кастрычніка

31 кастрычніка, а 18:00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Траецкае прадмесце, вул. М. Багдановіча, 13) адбудзецца прэзентацыя кнігі літаратурнай эсэістыкі А. Федарэнкі «Сечка».

Бяруць удзел літаратары: Ірына Шаўлякова, Аксана Бязлепкіна, Зміцер Вішнёў, Ганна Дусь, Алесь Емяльянаў. Музыка: Alta Mente.

Уваход вольны.

Гэтыя літаратурныя эсэ пісаліся на працягу 10 гадоў. Крытык, выкладчыца, літаратуразнаўца М. Верціхоўская абазначыла: «Структурна „Сечка“ Андрэя Федарэнкі ўяўляе сабою мазаіку з перлаў. Гэта сапраўдная з’ява і падзея ў найноўшай літаратуры. Каб стварыць такую, трэба добра ўяўляць агульную задуму карціны — выразна паказаць чалавека і яго справу. Феномен „Сечкі“ Федарэнкі ў тым, што замешана яна на такой дробязі, як мастацкасць…»

nn.by