Прэзентацыя кнігі Антона Рудака “Верхні горад”

Паэт Антон Рудак прэзентуе 3 лістапада дэбютны зборнік “Верхні горад”, які выйшаў у серыі “Пункт адліку” бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў  “Кнігарня пісьменніка”. 

Кнігу склалі вершы, напісаныя за апошнія пяць гадоў. “Верхні горад” — гэта знаёмыя мясціны з нечаканага ракурсу, прыватныя ўспаміны і агульная спадчына, мінулае і сучаснасць.



У імпрэзе, апрача аўтара, бяруць удзел:

Юля Цімафеева,
Андрэй Хадановіч.

Адрас: Кнігарня “логвінаЎ” (Незалежнасці, 37а, Мінск). 
Пачатак у 19-30. 
Уваход вольны.