Прэзентацыя кнігі Галіны Каржанеўскай -- 27 мая

Крытык Усевалад Сцебурака ў сваёй рэцэнзіі адзначае

"Кніга спадарыні Каржанеўскай сталася не проста фіксацыяй рэальных падзеяў з асабістага жыцця і лёсу сямейнікаў ды землякоў, але і іх праекцыяй ва ўнутраным свеце чалавека і творцы.

Па задуме аўтара, у кнізе структурна выдзеленыя дзве часткі. Асобна адлюстраваныя два перыяды жыцця – ранні, звязаны са Случчынай, і пазнейшы – злучаны з Лагойшчынай, дзе спадарыня Каржанеўская жыла ў весцы Янушкавічы і настаўнічала ў мястэчку Плешчаніцы".

У вечарыне возьмуць удзел людзі, жыццё якіх звязанае са Случчынай і Лагойшчынай, калегі і сябры аўтаркі. Выступяць творцы Раіса Баравікова, Фелікс Баторын, Ніна Галіноўская, Алесь Емяльянаў.

Пісьменнікі Барыс Пятровіч і Алесь Пашкевіч, заснавальнікі і рэдактары серыі “Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”, у якой выйшла кніга Галіны Каржанеўскай, распавядуць пра новыя выданні.

Народныя песні выканае гурт “Сёмуха”. У праграме вечара — дэманстрацыя слайдаў з кнігі, багата ілюстраванай фотаздымкамі з асабістага архіва Галіны Каржанеўскай.

Пачатак у 17.30. Уваход вольны  

 

 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"