Прэзентацыя кнігі Кацярыны Оаро "Сарочае радыё" — 23 лютага
Арганізатар — ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!"
"Сарочае радыё" пра пошук праўды, беларускую падпольную журналістыку і інфармацыю, якая не даходзіць да простых людзей.
"Кніга сораму і адказнасці" — па вызначэнні журналіста і літаратара Змітра Дзядзенкі.
"Свежая проза" — па вызначэнні Саюза беларускіх пісьменнікаў.
"Недасказаная аповесць пра Жанну Д'Арк і працяг "Кампрамісу" Даўлатава" — па вызначэнні чытачоў.
Твор намінаваны на прэмію "Дэбют" і прэмію Гедройца. Аўтарка, якая жыве паміж дзвюма краінамі — Беларусcю і Францыяй — распавядзе пра кнігу і адкажа на пытанні.
Прэсавая служба СБПУсе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг