Прэзентацыя кнігі “Мастак” Тараса Шаўчэнкі — у гонар 200-годдзя з дня нараджэння Кабзара — 20 сакавіка

Арганізатары — Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
У прэзентацыі возьмуць удзел беларускія і ўкраінскія літаратары, а таксама прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары ў Беларусі.
Кніга выдадзена дзякуючы спрыянню Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіла Ежэля і Ганаровага Консула Украіны ў г. Гродне Валянціна Байко. Падтрымала выданне і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
“Па-новаму загучалі ў перакладзе Валерыя Стралко і знакамітыя радкі “Кабзара”. Трэба было мець пэўную смеласць і майстэрства, каб адважыцца пераствараць іх па-беларуску пасля класікаў нашай літаратуры. Па нараджэнні ўкраінцу, улюбёнаму ў беларускую (і родную, вядома ж) мову В. Стралко ўдалося гэта зрабіць надзвычай дакладна і, без перабольшвання, дасканала. Захаваныя, здавалася б, непаўторная мелодыка Шаўчэнкі і сам дух творчасці Паэта”, — адзначае ў паслямове да выдання Старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч.
Падрабязней пра кнігу “Мастак” чытайце тут.
Як дабрацца: ад ст. м. Плошча Перамогі ўздоўж па вул. Кісялёва.
Схема: