Прэзентацыя кнігі Паўла Анціпава "Дыпломная работа"

5 снежня ў кнігарні "Ў" адбудзецца прэзентацыя кнігі Паўла Анціпава «Дыпломная работа», у якой возьмуць удзел Анка Упала, Наста Манцэвіч, Марыя Мартысевіч, Уладзь Лянкевіч, Андрэй Пакроўскі, Кірыл Дубоўскі,  Аляксандр Грыгор'еў і Саша Захарык.

 

Павел Анціпаў ― нарадзіўся 30 гадоў таму ў Мінску. Вучыўся ў
Беларускім Калегіюме і Літаратурным інстытуце. Працаваў
аранжыроўшчыкам, упакоўшчыкам, кур’ерам, галоўным бухгалтарам,
журналістам. Пісьменнікам не працаваў. Апавяданні друкаваліся ў
часопісах і зборніках, якія нават пералічваць нудна. Жыве ў памяшканні
2,5 на 2,5 метры. Зарабляе 49 долараў на месяц.


Першая кніжка апавяданняў «Дыпломная работа» сёлета выйшла ў
выдавецтве Логвінаў. Гэтым фактам Анціпаў збіраецца ганарыцца да
пенсіі, калі дажыве і калі дзяржава пагодзіцца яму гэтую пенсію
налічыць. Кніга змяшчае ўласна аўтабіяграфічную аповесць «Дыпломная
работа» (прыгоды на пусты страўнік беларускага літаратара ў Маскве), а
таксама колькі апавяданняў. Сустрэча з ужо вядомымі анціпаўскімі
героямі ― бабкай Каліласкай і Леніным гарантаваная!

lohvinau.livejournal.com