Прэзентацыя кнігі Разанава "Месяц думае, Сонца разважае" ў Брэсце

“Месяц думае, Сонца разважае” – прэзентацыя гэтай кнігі адбудзецца 15 і 16 кастычніка ў горадзе Брэсце ў рамках тыдня нямецкай мовы. Прэзентаваць кнігу будзе беларускі літаратар і перакладчык Алесь Разанаў.

Адна з араганізатараў тыдня нямецкай мовы, прадстаўнік арганізацыі “Цэнтральная служба школ за мяжою” Карын Краўс адзначае, што прэзентацыя кнігі на дзвух мовах застаецца загадкаю:

- Я сама з нецярплівасцю чакаю аўтарскае чытанне Алеся Разанава, таму што ўжо пачала чытаць кнігу “Месяц думае, Сонца разважае”. У выдавецтве Логвінаў яна выйшла толькі на нямецкай мове. І я думала, што немагчыма перавесці яе на расійскую ці беларускую мовы. Там такая гульня слоў! Мне будзе вельмі цікава паглядзець, якім будзе аўтарскае чытанне.

У суботу і нядзелю прэзентацыя кнігі адбудзецца на беларускай і нямецкай мовах адпаведна. Мерапрыемства пройдзе ў лекцыйнай зале брэсцкай абласной бібліятэкі імя Горкага. 15 кастычніка імпрэза пачнецца а 11.00 гадзіне, 16 кастычніка – а 15.00.

new.racyja.com