Прэзентацыя кнігі Рыгора Барадуліна “Вушацкі словазбор” – 15 лістапада

У вечарыне возьмуць удзел:

Генадзь Бураўкін, Наталля Давыдзенка (укладальніца кнігі), Уладзімір Някляеў (аўтар прадмовы), Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Кастусь Цвірка (рэцэнзент выдання).

«“Вушацкі словазбор” — спроба сабраць  за адным бяседным сталом хоць крышачку непераўзыдзенага шматгалосся роднае мне зямлі, шматгалосся, якое, на жаль, пачынае глухнуць», — піша Рыгор Іванавіч ва ўступным слове да кнігі, прысвечанай “Светлае памяці мамы Куліны”.

Нездарма на вокладцы змешчанае фота беларускай вёскі — Народны паэт склаў не проста слоўнік адметнай лексікі Вушаччыны, ён імкнуўся перадаць “паганскія карані і біблейскае неба”, “чысціню бачання свету”, галасы “мамы Куліны, крэўных і блізкіх”.

Пачатак у 18.00. Уваход вольны

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"