Прэзентацыя кнігі Сяргея Харэўскага “Сто твораў XX стагоддзя”

Новая ілюстраваная кніга Сяргея Харэўскага “Сто твораў XX стагоддзя: нарысы па гiсторыi
мастацтва i архiтэктуры Беларусi найноўшага часу” расказвае пра лепшае ў беларускім мастацтве за перадапошнія сто гадоў.
Кнігарня "ЛогвінаЎ" запрашае на прэзентацыю выдання, на якой будзе прысутны не толькі аўтар, але і іншыя літаратары і мастацтвазнаўцы, а таксама мастакі, чые творы згадваюцца ў кнізе. Па словах арт-дырэктара кнігарні Паўла Касцюкевіча "будуць усе (хіба за выняткам Малевіча і Шагала)".
20 студзеня. Кнігарня "ЛогвінаЎ" на Незалежнасці 37А. Пачатак а 19. Уваход – вольны.
На прэзентацыі “Сто твораў” будуць прадавацца са зніжкай.
Інф. паводле кнігарні "ЛогвінаЎ".
Прэсавая служба СБПУсе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг