Прэзентацыя кнігі Сяржука Сыса “Стрэмка”

26 студзеня (чацвер) у кнігарні “ЛогвінаЎ” на Незалежнасці 37а Сяржук Сыс прэзентуе свой паэтычны зборнік “Стрэмка”.

“Стрэмка” распачала сваё вандраванне ў серыі “Кнігарня пісьменніка” на Каляды і ўвабрала ў сябе лепшыя творы паэта за два дзесяцігоддзі ягонай творчасці. Запамінальныя вобразы, элементы самабытнай міфалогіі, па-майстэрску інтэрпрэтаваныя ў сучаснасць, філасофскія і настальгічныя матывы, іронія і гумар, уласцівыя творам паэта, чакаюць вас у гэты вечар.

На прэзентацыі чакаюцца выступы вядомых літаратараў, мастакоў, бардаў.

Такім парадкам, 26 студзеня. Кнігарня «логвінаЎ» на Незалежнасці 37а. Пачатак а 18.30. Уваход – вольны.

 

Паводле lohvinau.livejournal.com