Прэзэнтацыя кнігі Віктара Сямашкі «Габітацыя»

У праграме: аўтарская дэклямацыя са спантанным музычным суправаджэньнем, аўтэнтычныя танцы ад Аляксея Крукоўскага й «Капэлі на таку», вершы ад паэтаў Віктара Жыбуля і Зьмітра Вішнёва.
У зборнік «Габітацыя» ўвайшлі тры цыклі вершаў, створаныя Віктарам Сямашкам у перыяд з кастрычніка 2006 да траўня 2008: «Габітацыя», «Дафарэнцыя» і «Гзымс». Імя кнізе дала вёска зь незвычайным назовам Габітацыя, якая месціцца ля Будслава. У перакладзе з лацінскае мовы habitatio значыць «пражываньне, жытло».
Кніга выйшла ў выдавецтве «Галіяфы» у сэрыі «Другі фронт мастацтваў».
«У прадстаўленых тэкстах аўтар апісвае рознабаковыя стасункі з рэчаіснасьцю й робіць тое бязь лішніх фантазіяў, але з наданьнем сакральнага зьместу кожнай дэталі», — напісана ў анатацыі да зборніку.
Пачатак у 19.00.
Адрас кавярні NewTon: вул. Кастрычніцкая, 16.
Даведкі: +375 29 5513335, +375 44 5050501.
ultra-music.com