Прэзентацыя кнігі польскіх перакладаў У. Някляева пройдзе ў Варшаве

10 лістапада (чацвер) у Варшаве адбудзецца сустрэча з беларускімі пісьменнікамі і прэзентацыя кнігі польскіх перакладаў Уладзіміра Някляева «Poczta gołębia», выкананых Адамам Паморскім.
У сустрэчы возьмуць удзел пісьменнікі Ева Вежнавец, Ігар Бабкоў, Артур Клінаў, Андрэй Хадановіч.
Таксама ў межах сустрэчы будзе прэзентаваны том польскіх перакладаў вершаў Уладзіміра Някляева «Poczta gołębia». Перакладчык тому, старшыня польскага ПЭН-клуба Адам Паморскі таксама возьме ўдзел у імпрэзе.
Вечарына адбудзецца ў Варшаве, у зале Дома літаратуры (Кракаўскае прадмесце, 87/89).
Пачатак а 18-й.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг