Прэзентацыя кнігі пра Максіма Танка — 13 кастрычніка
Дата публікацыі: 09.10.2017
14404
Архіўная аповесць выдадзеная ў серыі “Кнігарня пісьменніка” ў выдавецтве “Кнігазбор” і прымеркаваная да 105-гадовага юбілею Максіма Танка.
Гэта твор пра беларускага песняра, пра той час (першая палова 1930-х), калі малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Гэта вынік шматгадовай працы Леаніда Дранько-Майсюка ў віленскіх і мінскіх архівах.
У вечарыне акрамя аўтара возьмуць удзел: літаратары Фелікс Баторын, Анатоль Вярцінскі, Анатоль Сідарэвіч, старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч.
Праспявае Таццяна Грыневіч-Матафонава.
Запрашаем!
Арганізатары – Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"