Прэзентацыя літаратурнага зборніка "Святло святліцы" адбылася ў Магілёве

“Святло Святліцы” сабрала пад сваёй вокладкай творчыя набыткі пятнаццаці аўтараў. На прэзентацыі гэтыя аматары прыгожага пісьменства падзяліліся з прысутнымі ўражаннямі ад заняткаў, пачыталі свае творы, расказалі гісторыі іх напісання.

Тамара Аўсяннікава і Эдуард Мядзведскі

Аляксей Карпенка, Станіслаў Лукаўскі і Ангеліна Шаблоўская

Перад прысутнымі выступілі магілёўскія паэты Марына Сліўко, Таццяна Снігірова, Эдуард Мядзведскі, а таксама загадчык аддзела магілёўскага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Агат» Максім Камароў.

Усе выступоўцы станоўча адазваліся аб працы, якую робяць літаратурны клуб “Святліца” і яго кіраўнік Т. Аўсяннікава, аб тых набытках, якія сталі відавочнымі ў творчасці выхаванцаў клуба, пажадалі далейшых  поспехаў.

Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП

Фота Максіма Камарова