Прэзентацыя новага нумару "Тэкстаў" – 5 снежня

5 снежня ў Інстытуце імя Гётэ ў Мінску (вул. Веры Харужай, 25/3) адбудзецца прэзентацыя альманаха "Тэксты" № 2 (2012).
 
У вечарыне ўдзельнічаюць: Зміцер Вішнёў, Арцём Кавалеўскі, Цімур Хоміч, Ганна Хомчанка, Аксана Бязлепкіна, Ганна Дусь, Іра Блоцкая, Алесь Емяльянаў, Сяргей Марэйна, Георгій Барташ, Адам Шостак, Зміцер Серабракоў, Алесь Туровіч.
 
У праграме таксама прагучаць творы Альгерда Бахарэвіча, Ірыс Ханікі, Андрэаса Альтмана.

Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

Альманах "Тэксты" заснаваны ў 2004 годзе як літаратурна-мастацкі праект. Былі выдадзеныя некалькі нумароў – 1 (2004), 3 (2007), 6 (2008) і 12 (2009). "Тэксты" – гэта добрая якасная літаратура. У кожным нумары акрамя айчыннай прозы і паэзіі прадстаўленыя і перакладныя творы, друкуюцца тэарэтычныя матэрыялы і крытычныя артыкулы. У розны час у альманаху друкаваліся Валянцін Акудовіч, Юры Станкевіч, Лявон Вольскі, Ілля Сін, Ігар Сідарук і многія іншыя.

 

ЕўраАфіша