Прэзэнтацыя новай кнігі Альгерда Бахарэвіча

Выдавецтва "Галіяфы" запрашае ўсіх
ахвотных на прэзэнтацыю новай кнігі Альгерда Бахарэвіча
"Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня"
22 сакавіка а 19.00 Інстытут імя Гётэ ў Мінску
(вуліца Веры Харужай, 25/3)
Мадэратар чытаньняў ― Сяргей Шупа
Уваход вольны.
Вас чакаюць сюрпрызы.
Шабаны. Адно з сакральных месцаў сёньняшняга Менску. Канцавая станцыя мітычных
аўтобусаў і нікому не цікавых лёсаў. Шабаны як брама; Шабаны як пастка. Іхная
тапаніміка вяртае ў чужое мінулае, іхная геаграфія сягае далей за вызначаныя ім
межы, іхная гісторыя больш загадкавая, чым можа падацца на першы погляд.
Менавіта ў Шабанах і іх ваколіцах разгортваецца дзея гэтай кнігі, у якой
прыватныя жыцьці герояў пераплятаюцца з забытымі тэорыямі акадэміка Мара, за
кожным паваротам чакае патруль часу, а ўспаміны дзяцінства пішуцца на старых
мапах.
Новая кніга Альгерда Бахарэвіча ― раман пра магчымасьці мовы і немагчымасьць
вяртаньня.