Прэзентацыя новай кнігі Сяргея Кавалёва

18 лістапада літаратурна-музычная гасцёўня ТБМ (вул.Румянцава, 13) запрашае на прэзентацыю кнігі Сяргея Кавалёва «Шлях. Твары, думкі, галасы. Рыфмаваная гісторыя ў адценнях беларускага духу».

Бяруць удзел: Уладзімір Арлоў, Ніна Кавалёва, а таксама саліст гурта «Стары Ольса» майстар і музыка Алесь Чумакоў.

Пачатак а 17-й.