Прэзентацыя новай кнігі Васіля Жуковіча прайшла ў Мінску

Васіль Жуковіч уручае прыз ад кампаніі "Будзьма беларусамі!"

І не памыліліся. Паслухаць было каго: слова бралі, апроч шырокавядомых "кнігазбораўцаў" Кастуся Цвіркі і Генадзя Вінярскага, знаныя лаўрэаты дзяржаўных прэміяў — паэт Анатоль Вярцінскі і празаік Генрых Далідовіч, доктар філалогіі, літаратуразнаўца Аляксей Рагуля, крытык і празаік Міхась Тычына... Усе знакамітасці сардэчна віншавалі аўтара "Арабінавае начы", далі высокую адзнаку прозе В. Жуковіча.

Музейцы-арганізатары пашчыравалі як заўсёды: прыгожа расставілі столікі і стэнды, купілі пышны букет белых хрызантэмаў, шырока прадставілі на экране фотаздымкі...

Яскрава праявіла сябе вядоўца вечарыны Алёна; цікава выступіла напрыканцы імпрэзы Лідзія Паўлаўна. Ім і дасталіся падарункі ад грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!".

budzma.by