Вера Бурлак (Джэці) – сучасная паэтка, літаратуразнаўца, аўтар кніг паэзіі «За здаровы лад жыцьця!» (2003), «Забі ў сабе Сакрата!» (2008, сумесна з Віктарам Жыбулем), кнігі прозы «Творы соннага жанру» (2011), аўдыёкнігі «Phantom of the Literature» (2006), удзельніца шэрагу музычных і тэатральных праектаў, пераможца Жаночага слэму (2012).
Новую кнігу Веры Бурлак склалі вершы, замалёўкі і п’ескі. У назве «Дзеці і здані» зафіксавана еднасць двух пачаткаў: сувязь паміж светам жывых і светам памерлых, узаемаперацяканне таго, што здаецца абсурдызаванай «будзённасцю навыварат», і таго, што здаецца недатыкальнай таямніцай. Асобныя творы вызначаюцца іранічнай танальнасцю, разбурэннем існых літаратурных стэрэатыпаў, эксперыментальным пошукам.
У імпрэзе бяруць удзел: Вера Бурлак і Лятучая тэатральная каманда
Музычнае аздабленне – Вера Бурлак, Максім Іўкін
12 красавіка а 18.30
Мінская абласная бібліятэка ім. А. С. Пушкіна
(Гікалы, 4)
Уваход вольны!