Прэзентацыя першай кнігі Сяргея Егарэйчанкі
Дата публікацыі: 06.09.2011
2016

10 верасня (субота) у кнігарні “логвінаЎ” на Незалежнасці
37А адбудзецца прэзентацыя першай
кнігі маладога пісьменніка Сяргея Егарэйчанкі “Лебедзі паміраюць разам”.
Пачатак а 19-й гадзіне.
У праграме прэзентацыі выступ гурта “Нельга забыць” і пачастунак.
Кнігу “Лебедзі паміраюць разам” складаюць «Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам» — твор, адзначаны прэміяй «Дэбют» імя М. Багдановіча Беларускага ПЭН-Цэнтра ў намінацыі «Проза». Аповед напісаны на падставе рэальных падзеяў — сталінскіх рэпрэсій напрыканцы 30-х гг. “Права дараваць” і “Лебедзі паміраюць разам” закранаюць не менш трагічныя падзеі, але ўжо сучасных дзён. Аўтар паднімае пытанні выбару, сумлення і гонару ў межах палітычнага жыцця ў “бананавых краінах”.
кнігарня "логвінаЎ"