Прэзентацыя раманаў Міхаіла Галдзянкова “Огненный всадник” і “Тропою волка”

Выйшаў доўгачаканы гістарычны раман Міхаіла Галдзянкова “Пан
Кмитич” у выглядзе першых дзвюх кніг рамана – “Огненный всадник” і “Тропою
волка”. 1 лістапада ў кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) пройдзе
прэзентацыя рамана.
У імпрэзе, акрамя аўтара, возьмуць удзел:
Вольга Гапеева,
Зміцер Вішнёў,
Вадзiм Дзеружынскi,
Уладзiмiр Курловiч,
Алена Мікульчык,
Кацярына Грыневіч.
Музычнае аздабленне - спявачка Sonika
Пачатак у 18-30.
Уваход – вольны.
На імпрэзе можна будзе набыць кнігі Галдзянкова па прывабным кошце.
Пра твор. “Пан Кмитич” – бомба і для гісторыкаў, і для беларускай літаратуры. Гэта першая рускамоўная кніга пра самую трагічную і самую невядомую вайну ў гісторыі Беларусі, вайну 1654 – 1667 гг. Самуэль Кміціч – рэальная гістарычная асоба. У адрозненні ад кнігі Г. Сянкевіча “Патоп” “Пан Кмитич” – максімальна набліжаны да рэальнай гісторыі аповед, у ім цалкам рэабілітаваныя сапраўдныя героі беларускай гісторыі – Януш і Багуслаў Радзівілы (Сянкевіч іх выявіў здраднікамі, якімі яны ніколі не былі), кніга цалкам уключае беларускі і украінскі складнікі ў хаду трагічных падзеяў нашай мінуўшчыны. Чытач не толькі дазнаецца праўду пра самую невядомую вайну, але і паглыбіцца ў дзіўны свет Вялікага княства Літоўскага.
Прэзентацыя раманаў Міхаіла Галдзянкова «Огненный всадник» і «Тропою волка»
Сенсацыя! Выйшаў доўгачаканы гістарычны раман Міхаіла Галдзянкова «Пан Кмитич» у выглядзе першых дзвюх кніг рамана – «Огненный всадник» і «Тропою волка».
1 лістапада ў кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) адбудзецца прэзентацыя рамана. У імпрэзе, акрамя аўтара, возьмуць удзел:
Вольга Гапеева
Зміцер Вішнёў
Вадзiм Дзеружынскi
Уладзiмiр Курловiч
Алена Мікульчык
Кацярына Грыневіч
музычнае аздабленне - спявачка Sonika
Пачатак а 18-30. Уваход – вольны. На імпрэзе можна будзе набыць кнігі Галдзянкова па прывабным кошце.
Крыху пра твор. «Пан Кмитич» – бомба і для гісторыкаў, і для беларускай літаратуры. Гэта першая рускамоўная кніга пра самую трагічную і самую невядомую вайну ў гісторыі Беларусі, вайне 1654 – 1667 годов. Самуэль Кміціч – рэальны гістарычны персанаж. У адрозненні ад кнігі Г. Сянкевіча «Патоп» «Пан Кмитич» максімальна набліжаны да рэальнай гісторыі аповед, у ім цалкам рэабілітаваныя сапраўдныя героі беларускай гісторыі – Януш і Багуслаў Радзівілы (якіх Сянкевіч выявіў здраднікамі, ды якімі яны ніколі не былі), кніга цалкам уключае беларускі і украінскі складнік у хаду трагічных падзеяў нашай мінуўшчыны. Чытач не толькі дазнаецца праўду пра самую невядомую вайну, але і паглыбіцца ў дзіўны свет Вялікага княства Літоўскага.