Прэзэнтацыя рамана Уладзіслава Ахроменкі "Тэорыя змовы"

 

17 снежня (субота) а 19:00 у кнігарня “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37а) Уладзіслаў Ахроменка зладзіць прэзэнтацыю свайго кінараману-фарсу "Тэорыя Змовы".


Удзел бяруць:

Алена Масла, Ева Вежнавец, Серж Мінскевіч, Аксана Спрынчан, Яраш Малішэўскі, Максім Клімковіч, Уладзімір Някляеў.

Уваход вольны

Пра што кніга?

Выпускнік сталічнага вну па імені Скіргайла – натхнёны паэт, высокародны адраджэнец і малады спецыяліст – трапляе па размеркаванні ў Таргачоў – тыповы райцэнтр сінявокай. Скіргайлавы рамантычныя парывы сустракаюць татальнае непаразуменне з боку простых таргачоўцаў, раённай улады, а таксама кантынгенту расійскай ракетнай базы “Волга-Волга”, што стаіць у Таргачове. На шчасце, маладзёну выпадае ўнікальны шанец выправіцца ў мінулае – і кардынальным чынам змяніць лёс Радзімы. Патрабуецца для гэтага ўсяго нічога –прадаць душу д’яблу…

lohvinau.livejournal.com