Прэзентацыя зборніка да 90-годдзя Веньяміна Блажэннага

Прэзентацыя навуковага зборніка да 90-годдзя Веньяміна Блажэннага адбудзецца 29 сакавіка (чацвер) а 19-й на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтра (вул. Залатая Горка, 2-101).
Удзел бяруць беларускія літаратары і літаратуразнаўцы.
Уваход вольны.
Пра кнігу:
По ступеням света. К 90-летию Вениамина Блаженного: сборник статей / сост. У. Ю.
Верина. — Минск: Право и экономика, 2012. – 119 с.
Зборнік выдадзены па выніках Першых міжнародных навукова-літаратурных чытанняў, прысвечаных 90-годдзю паэта Веньяміна Блажэннага. Чытанні адбыліся ў рамках Дзён памяці, якія прайшлі ў Мінску 12-16 кастрычніка 2011.
У артыкулах, якія сталі першым навуковым асэнсаваннем спадчыны паэта, творчасць В. Блажэннага разглядаецца з самых розных пунктаў гледжання. У зборніку прадстаўленыя працы навукоўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны.
Паводле арганізатараў.
Чытаць пра Веньяміна Блажэннага на prajdzisvet.org