"Прыадхінуты небасхіл" Алеся Каско

Пабачыў свет зборнік "Прыадхінуты небасхіл" са старымі і новымі вершамі жабінкоўскага паэта Алеся Каско.

Алесь Каско называе гэтае выданне духоўна-асветніцкім, паколькі вершы — гэта адлюстраванне душы чалавека, яго духоўнае насычанне.

Аўтар распавёў перадгісторыю зборніка вершаў:

— Гэта не мая была ініцыятыва. Мяне знайшоў мой зямляк, паэт Яўген Сяргенін. Пазнаёміўшыся з многімі маімі кнігамі, ён захацеў, каб я падрыхтаваў невялічкі зборнік адпаведнай тэматыкі. Хрысціянская тэматыка - гэта адна з тых сіл, якія супрацьстаяць бездухоўнасці, якая запаланіла нашу эстраду, тэлебачанне, радыё. Сапраўдная паэзія з'яўляецца духоўнанасычанай. І той паэт, які піша проста пра прыроду, хараство свету, ужо піша духоўную паэзію.

Алесь Каско падкрэсліў, што гэты зборнік адрозніваецца ад іншых сваёю светлаю накіраванасцю думак у вершах і добрым настроем.

 

Аліса Поль, new.racyja.com