Прыгоды Фіндуса і Пэтсана працягваюцца: новыя кнігі ўжо ў продажы!

petsan_i_findus

З кнігі “Паляванне на ліса” маленькія чытачы даведаюцца, якім чынам нашыя героі збіраліся адвадзіць ліса, які панадзіўся лазіць па куратніках суседзяў, якога гармідару яны нарабілі і што з гэтага ўсяго атрымалася. У кнізе “Пэтсан сумуе” аповед будзе пра “агульную млявасць і абыякавасць да жыцця” дзядулі Пэтсана, на якога раптам звалілася восеньская хандра, і пра тое, як маленькі Фіндус ратаваў сябра ад яе.

Галоўным героям гэтых кніг не патрэбнае дадатковае прадстаўленне: яны ўжо добра вядомыя беларускім дзеткам па кнігах “Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды”, “Блінны торт” і “Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькі”, якія пабачылі свет у серыі “Каляровы ровар” Саюза беларускіх пісьменнікаў. Пераклала новыя кнігі, як і ранейшыя, Надзея Кандрусевіч.

Кнігі Свэна Нурдквіста ўжо зрабіліся класікай дзіцячай літаратуры, а яго гісторыі пра старога Пэтсана і коціка Фіндуса перакладзеныя больш чым на 30 моваў свету. Незвычайныя ілюстрацыі будуць цікавыя не толькі дзецям, але і іх бацькам.

Новыя кнігі Свэна Нурдквіста можна знайсці ў наступных сталічных крамах:

“Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72);
“Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2);
“Веды” (вул. К.Маркса, 36);
“Светач” (пр-т Пераможцаў, 11);
“Цэнтральная кнігарня” (пр-т Незалежнасці, 19);
“Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75);
“Кніжная шафа” (пр. Дзяржынскага, 9);
Этнакрама “Рагна” (вул. Сухая, 4) ;

А таксама ў інтэрнэт-краме tukituki.by (дастаўка па ўсёй Беларусі).

Віцебск:

Крама-клуб “Абажурчик” (пр-т Перамогі, 15. ГЗЦ “Мега”, пав 336. 5 паверх).

(Пра новыя пункты продажу кнігі ў сталіцы і абласных цэнтрах будзе паведамлена дадаткова.)

budzma.by