Прыходзь атрымаць аўтограф Эдгара По!
Дата публікацыі: 09.09.2011
3945

Толькі 14 верасня ў мінскай кнігарні “логвінаЎ” класік амерыканскай літаратуры
Эдгар По будзе раздаваць аўтографы на новавыдадзеным зборніку яго твораў “Маска
Чырвонае Смерці”, які склалі навелы, вершы і эсэ па-беларуску.
Атрымаць аўтограф аднаго з найвыбітнейшых пачынальнікаў дэтэктыву і
хорар-фікшну, аматара гратэскаў і галаваломак, песняра арніталагічнай паэзіі
можна будзе з 19.00 да 21.00 па адрасе: праспект Незалежнасці, 37А.
Пра кнігу:
Кніга выбранага знакамітага амерыканскага пісьменніка, заснавальніка дэтэктыву Эдгара Алана По “Маска Чырвонае Смерці” выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор” у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” і Бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” PostScriptum.

Над кнігай, у якую ўвайшлі 24 апавяданні, паэма “Тамерлан”, больш за палову ўсіх вершаў (некаторыя ў двух перакладах) і два найбольш знакамітыя эсэ Эдгара По, працавалі 19 перакладчыкаў. Укладальнік — Андрэй Хадановіч, аўтар прадмовы — кандыдат філалагічных навук, выкладчык замежнай літаратуры філфака БДУ Нарынэ Шахназаран.
Большасць перакладаў, што ўвайшлі ў том, рабіліся спецыяльна для гэтага выдання, якое суправаджае па магчымасці грунтоўны каментар.