Прыём заявак на конкурс “Экслібрыс” заканчваецца

1 траўня заканчваецца прыём твораў на літаратурны конкурс “Экслібрыс” для маладых пісьменнікаў, абвешчаны  ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў. Для ахвотных у ім паўдзельнічаць сёння ― апошні шанец.

Пра рэзультаты конкурса можна будзе даведацца, на нашым сайце (lit-bel.org) і на нашых старонках а сацыяльных сетках, як толькі журы падвядзе вынікі.

Знайсці нас можна тут:

Facebook.com

Vk.com

Livejournal.com

Усе пераможцы будуць інфармаваныя дадаткова па тых кантактах, якія яны пакінулі.

Яшчэ раз нагадаем умовы ўдзелу.

Каму прысвечаны конкурс

Гэты год выдаўся багатым на юбілеі класікаў беларускай літаратуры: у 2012-м споўніцца 200 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма, 130 — Якуба Коласа і Янкі Купалы, 125 — Алеся Гаруна і  Цішкі Гартнага, 100 — Максіма Танка, 95 — Янкі Брыля, 75 — Міхася Стральцова... Славутым юбілярам і прысвячаюць арганізатары гэты конкурс.

 

Да ўдзелу прымаюцца

• Празаічныя творы

• Паэзія

• Драматургія

• Літаратурная крытыка

• Пераклады мастацкіх тэкстаў на беларускую мову

• Пераклады твораў беларускіх пісьменнікаў  на рускую мову

 

Для каго конкурс 

Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, літаратурныя крытыкі і перакладчыкі, не старэйшыя за 35 гадоў.

 

Як узяць удзел

Да  1 траўня дасылайце свае тэксты на адрас sbp@lit-bel.org, абавязкова (!) пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У лісце напішыце сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, нумары тэлефонаў, па якіх з вамі можна звязацца, і e-mail.

 

Хто назаве лепшых

У журы конкурса ўвайшлі:

Эдуард Акулін, Ірына Багдановіч, Аксана Данільчык, Віктар Жыбуль, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч.

 

Што будзе пасля

Па выніках літаратурнага конкурсу  будзе праведзена вечарына ўзнагароджвання пераможцаў. Творы фіналістаў будуць надрукаваныя ў часопісе “Дзеяслоў” і газеце “Літаратурная Беларусь”, іх аўтары атрымаюць магчымасць наведаць літаратурныя майстар-класы, якія правядуць вядомыя беларускія пісьменнікі. Па сканчэнні конкурсу пры СБП пачне працаваць Школа маладых літаратараў.

Будзем  жа шанаваць набыткі нашай культуры і разам шукаць новыя літаратурныя  шляхі ды імёны!

 

Прэсавая служба СБП