«Прыродны азбукоўнік» ад Уладзіміра Ягоўдзіка

Ён, як піша сам аўтар, “складзены для чытачоў: для дзяцей і для бацькоў – маіх даўніх сябрукоў, што не крыўдзяць птушку, звера, у дабро і казкі вераць”.

У алфавітным парадку аўтар кнігі вельмі коратка, але цікава і займальна апісвае прыроду: найперш, звяроў і птушак. Напрыклад, вось як Уладзімір Ягоўдзік кажа пра куніцу: “Куніца-куня – спрытная ласуня. У куніцы мала сяброў, бо яна палюе на вавёрак і зайцоў”.

Кніга “Прыродны азбукоўнік” прыгожа аздоблена фотаздымкамі беларускіх фотамайстроў Ігара Бышнёва, Мікалая Гулінскага і Сяргея Чарапіцы.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя