"Прысак і Пожня" — 21 снежня Вольга Гапеева прэзентуе новую кнігу

21 снежня (пятніца) у Цэнтры шведскіх даследаванняў (вул. Інтэрнацыянальная, 11а, 2-гі паверх) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Вольгі Гапеевай “Прысак і Пожня” з аўдыёдыскам вершаў у аўтарскім выкананні. Пачатак у 18.00.
 

 
У імпрэзе бяруць удзел: 
 
Улад Бубен – прадзюсар, стваральнік музыкі і відэa да паэзіі Вольгі Гапеевай. 
Ірына Герасімовіч – арт-менеджэрка, перакладчыца.

Мадэратарка: Наста Лабада – перакладчыца, дырэктарка Цэнтра шведскіх даследаванняў.

Вечарына пройдзе пры падтрымцы грамадска-культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі". 
Прэсавая служба СБП