Прывітанне з Амерыкі: паэт Сяргей Сапоненка наведаў радзіму

У Беларусь я вярнуся пералётнаю птушкай,

У Беларусь я вярнуся, – мяне будзе гушкаць.

У Беларусь я вярнуся як у вечнае быццам,

У Беларусь я вярнуся, каб душой з ёю зліцца…”

І праз колькі дзён ён, прыехаўшы да сваёй маці, Любові Іванаўны, што жывеў Гомелі па вуліцы Кожара 1-1, запрашае нас да сябе ў госці.

Сядзяць Сяргей Сапоненка з маці, стаяць – Анатоль Бароўскі і Яўген Сергіеня.

Мы разам з паэтам Яўгенам Сергіенем адпраўляемся да яго ў госці. Ён радасна сустракае нас і просіць, каб мы размаўлялі з ім на роднай мове. Просім расказаць пра першыя ўражанні ад свайго прыбыцця.

– Я ўжо з тыдзень знаходжуся ў Гомелі. Уражанні? Калі мяне на інваліднай калясцы ў Амерыцы возяць па супермаркетах, мяне ўсюды сустракаюць ветлівыя ўсмешкі. Да мяне падыходзяць незнаёмыя людзі, распытваюць пра жыццё, прапаноўваюць сваю дапамогу. І на твары кожнага ўсмешкі і добразычлівыя погляды. А тут, на маёй радзіме… Калі мяне звезлі з трапа самалёта, адразу ўбачыў іншых людзей – твары заклапочаныя, усе ўнураныя ў сябе, нават нахмураныя.  І калі мяне мой сябра і памочнік Пятрусь вазіў па гомельскіх супермаркетах, ніхто на мяне і ўвагі не звярнуў, ніхто не нават і не зірнуў у мой бок, быццам мяне і няма на свеце… А мне так хацелася крыкнуць: “Людцы родныя, я – беларус! З Амерыкі вярнуўся, звярніце на мяне ўвагу!.. Пагаварыце трошкі са мною”. І ніхто не пачуў покліч майго сэрца, ніхто не адчуў маю радасць, якая лілася з мяне аж праз край…

Мы доўга гаварылі пра жыццё, пра паэзію, пра беларускую дыяспару Амерыкі… Перад тым, як развітацца, папрасілі маці Сяргея Любоў Іванаўну сфатаграфавацца на памяць.

 

Ул. інф. Гомельскага абласнога аддзялення СБП 

Прэсавая служба СБП